Перайсці да зместу

Махмуд Ялавач

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Махмуд Ялавач
Нараджэнне XII стагоддзе
Смерць 1254
Дзеці Masud Beg[d] і Alibo[d]

Махму́д Ялава́ч Харэзмі́ (цюрк. ялавач — «пасол»; ? — 1254 [1]) — дзяржаўны дзеяч Мангольскай імперыі, харэзміец паводле паходжання.

Уваходзіў у склад пасольства Чынгіс-хана да харэзмшаха Мухамеда II у 1218 годзе.

Пасля заваявання Сярэдняй Азіі быў прызначаны вялікім ханам Угэдэем намеснікам Маверанахра з рэзідэнцыяй у Хаджэндзе. Пасля прыгнечання паўстання Махмуда Тарабі ў Бухары, якое ўспыхнула ў 1238 годзе, каля 1239—1240 г. Чагатай самавольна зрынуў Махмуда, але затым прызнаў перад братам незаконнасць сваіх дзеянняў. Усе вобласці ад кітайскай мяжы да Бухары перайшлі ў кіраванне Мас’уд-бека, сына Махмуда Ялавача.

У рэгенцтва ўдавы Угэдэя Дарэгенэ-хатун (1242—1246) Махмуд трапіў у няласку і знайшоў разам з Чынкаем прытулак у Гадана, сына Уэдэя. Нягледзячы на тое, што хатун некалькі разоў патрабавала іх выдаць, Гадан заявіў маці, што прадставіць іх толькі на суд курултая. З прыходам да ўлады Гуюка (1246), Махмуд, атрымаўшы ярлык і пайцзу з галавой тыгра, стаў намеснікам Пекіна.

Сканаў Махмуд Ялавач у 1254 годзе ў Пекіне.

Зноскі

  1. Бартольд В. В. Рецензия на книгу: E. Blochet, Introduction a l'histoire des Mongols de Fadl Allah Rashid ed-Din (1910) // Бартольд В. В. Сочинения. — М.: Наука, 1973. — Т. VIII: Работы по источниковедению. — С. 282.
  • Бартольд В. В. Туркестан в эпоху монгольского нашествия // Бартольд В. В. Сочинения. — М.: Издательство восточной литературы, 1963. — Т. I.